Актывістцы «Гавары праўду» далі ў Польшчы рэальны тэрмін за шпіянаж на карысць Беларусі
Дар'я Астапенка пайшла на супрацоўніцтва з спецыяльнымі органамі Польшчы.
10.09.2024 / 12:47
Пра супрацу з КДБ яна ў нецвярозым стане прызналася сама, піша «Мая краіна Беларусь».
Дар'і Астапенка каля 36 гадоў. Яна родам з Баранавіч і па спецыяльнасці ветэрынар.
Астапенка спрабавала наладжваць кантакты з актывістамі дыяспары, пранікаць у вядучыя беларускія арганізацыі ў Польшчы, прапаноўваючы ім сваю валанцёрскую дапамогу, збірала інфармацыю пра дзейнасць падраздзяленняў Паспалітага Рушэння ў Беластоку, а таксама пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і тых, хто аказвае ім дапамогу.
Ёй далі два гады і восем месяцаў зняволення.