У Латвіі паказалі фота дрона, які ўпаў на ўсходзе краіны

У распараджэнні службы навін Латвійскага тэлебачання (LTV) аказаліся фатаграфіі абломкаў расійскага баявога дрона Shahed, які ўпаў у Рэзекненскім краі на ўсходзе краіны і, меркавана, прыляцеў з Беларусі.

10.09.2024 / 11:58

Беспілотнік быў абсталяваны выбухоўкай і належаў да тыпу дронаў Shahed, піша Delfi.lv.

Пасля падзення дрон быў абясшкоджаны спецыялістамі, і зараз праводзіцца яго аналіз. Баявая частка дрона пры падзенні не выбухнула.

Latvijas Televīzijas Ziņu dienesta rīcībā nonākuši pāris attēli, kuros redzamas Rēzeknes novadā nokritušā Krievijas kaujas drona "Shahed" atlūzas. pic.twitter.com/oGBoGJQHE0

— LTV Panorāma (@ltvpanorama) September 10, 2024

Атрыманая інфармацыя паказвае, што пранікненне дрона ў Латвію не разглядаецца як відавочная ваенная эскалацыя супраць краіны, і мэтай дрона не была Латвія. Нацыянальныя сілы абароны Латвіі сачылі за сітуацыяй у супрацоўніцтве з партнёрамі па НАТА.

Камандуючы НВС Леанід Калныньш растлумачыў, што прыкмет адкрытай эскалацыі заўважаная не была, а сітуацыя кантралявалася з самага пачатку, — задоўга да таго, як дрон быў знойдзены на месцы падзення.

Калныньш не стаў каментаваць, якую колькасць выбухоўкі ўтрымліваў дрон і якія маглі б быць наступствы, калі б ён упаў на жылы дом.

Nashaniva.com