Івулін і Астапеня запусцілі падарожна-культурніцкае шоу «Гэта топ!» ВІДЭА

як вам?

У першым выпуску паказваюць вітражы Шагала ў Цюрыху.

10.09.2024 / 11:20

Блогер Аляксандр Івулін і сацыёлаг Рыгор Астапеня запусцілі ютуб-праект «Гэта топ!».

«Канцэпцыя простая: ездзім па свеце і паказваем на прыкладах, як гісторыя Беларусі звязаная з гісторыяй Захаду. У першай серыі мы ў Цюрыху, паказваем вітражы Шагала, расказваем, як Беларусь звязаная са Швейцарыяй, размаўляем пра савецкую спадчыну ў кавярні, дзе сядзеў Ленін», — расказвае Рыгор Астапеня.

Nashaniva.com