Мінабароны Расіі заявіла аб нейтралізацыі за ноч 144 дронаў УСУ
Аэрапорты «Унукава», «Дамадзедава» і «Жукоўскі» аднавілі працу.
10.09.2024 / 09:30
Ілюстрацыйнае фота
Расійскія вайскоўцы нейтралізавалі за ноч 144 украінскія беспілотнікі, з іх палову — над Бранскай вобласцю, паведаміла Мінабароны РФ у аўторак.
72 украінскія беспілотнікі знішчаныя і перахопленыя над Бранскай вобласцю, 20 — над Маскоўскай, 14 — над Курскай, 13 — над Тульскай, гаворыцца ў паведамленні.
Яшчэ восем дронаў УСУ нейтралізавана над Белгарадскай вобласцю, сем — над Калужскай, пяць — над Варонежскай, чатыры — над Ліпецкай вобласцю, адзін — над Арлоўскай.