Ідэолаг Мінабароны расказаў, што гульню Pokemon Go выкарыстоўвалі для шпіянажу — збіралі даныя пра авіябазу ў Мачулішчах

Аляксандр Іваноў перакананы, што варожая разведка здабывала даныя з дапамогай лаўцоў пакемонаў.

10.09.2024 / 09:23

Начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі Аляксандр Іваноў. Фота: скрын відэа праграмы, сайт pokemon.com

У новым выпуску праграмы «Па сутнасці» на СТБ абмяркоўвалі бяспеку Беларусі. 

@nashaniva Шпіёнская гульня давяла базы #армиярб #всрб #мачулищи #минсксейчас #беларусь #белорусы #беларускітыкток ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы міністэрства абароны Беларусі Аляксандр Іваноў звярнуў увагу на гульні як сродак шпіянажу.

«Давайце возьмем гульню Pokemon Go. Гадоў дзесяць назад яна была вельмі папулярная. Усе падлеткі-дзеці сядзелі на нейкім дадатку — уключаеш камеру, дапоўненая рэальнасць, і шукаеш нейкіх пакемонаў. Рэдкіх збіраеш сабе ў калекцыю.

Дзе было больш за ўсё пакемонаў у той час? На тэрыторыі 50-й авіяцыйнай базы, дзе ўзлётна-пасадачная паласа, дзе куча вайсковай тэхнікі. Ці гэта не разведвальніцкая інфармацыя?»

50-я авіяцыйная база знаходзіцца ў Мачулішчах.

Што такое Pokemon GO? Папулярная гульня ў пытаннях і адказах

Кіт-шпіён? Што вядома пра бялуху Хвалдзіміра і як Расія можа выкарыстоўваць марскіх жывёл у вайсковых мэтах

«На іконцы быў нейкі зялёны чорцік». Беларус распавёў, як знайшоў шпіёнскую праграму на тэлефоне 

Nashaniva.com