Вядучая Люцыя Герашчанка адказала, ці вернецца на ТБ

Люцыя Герашчанка (многія памятаюць яе як Люсю Лушчык) была адной з самых пазнавальных вядучых беларускага ТБ. Але ўжо некалькі гадоў яна не выходзіць у эфір.

09.09.2024 / 13:22

Люцыя Герашчанка. Фота: яе інстаграм

У інстаграме Люцыя напісала, што яе часта пытаюцца, ці яна будзе вяртацца на ТБ.

«Магчыма, але толькі ў якасці спікера і эксперта, — адказвае яна. — Я гатовая сустракацца і гаварыць з любым журналістам і ўдзельнічаць у розных праектах, але не гатовая прысвячаць гэтаму ўсё жыццё.

Казаць пра свае думкі, пра мацярынства, пра ёгу, пра прыгажосць і жаноцкасць. Я па-ранейшаму люблю весці канцэрты і праграмы, і раблю гэта выдатна, але гэта адымае занадта шмат часу. Цяпер у мяне іншыя прыярытэты, я рэальна кайфую ад свайго сямейнага жыцця, ёгі, мацярынства, падарожжаў. З'явілася столькі сэнсаў. І я, аказваецца, столькі прапусціла пакуль кар'ерай займалася».

Люцыя піша, што апошнім часам адмаўляла ў інтэрв'ю розным ютуб-праектам, бо не было сіл на гэта.

Пасля нараджэння сына летам 2020 года Люцыя Герашчанка заглыбілася ў сям'ю (яе муж — бізнэсовец Андрэй Герашчанка), захапілася вывучэннем Ведаў і медытацыямі. Тэледзіва вядзе заняткі па ёзе твару.

Былая тэлевядучая АНТ Люцыя Герашчанка стала трэнеркай па ёзе для твару

Nashaniva.com