У Львове развіталіся з сям'ёй, загінулай пасля расійскага ракетнага ўдару Расіі ФОТА

Яшчэ некалькі дзён таму Яраслаў Базылевіч быў шчаслівым мужам і бацькам трох дачок. Цяпер ён з'явіўся на цырымоніі развітання, каб убачыць іх апошні раз. 

09.09.2024 / 12:37

Ракетны ўдар па Львове, які нанеслі расійскія вайскоўцы 4 верасня, забраў жыцці васьмі чалавек. Пад абломкамі жылога дома загінула амаль уся сям'я Базылевічаў, якая была на лесвічнай клетцы. Яраслаў Базылевіч выжыў толькі таму, што пайшоў у кватэру па ваду. 

«Гэта цяжкі дзень. У Львове цяпер хаваюць восем чалавек. Расія забіла іх усіх», — сказаў мэр Львова Андрэй Садовы.

Сям'я Базылевічаў да смяротнага выпадку.

Nashaniva.com