У Гродне хочуць прызнаць несапраўдным продаж яшчэ адной кватэры

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 9 верасня разгледзіць пазоў пракуратуры горада аб прызнанні несапраўдным продажу маёмасці журналісткі Ірыны Чарняўкі, жонкі палітвязня Паўла Мажэйкі. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў раскладзе судоў, піша тэлеграм-канал «Права маюць».

09.09.2024 / 11:05

Ірына Чарняўка

Працэс «аб устанаўленні факту нікчэмнасці здзелкі», «прымяненне наступстваў несапраўднасці здзелкі (пры прызнанні здзелкі нікчэмнай)» пройдзе 9 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.

Пазоўнік — пракуратура Гродна і Міністэрства фінансаў. Адказчыкі — Чарняўка Ірына Усеваладаўна і Чарняўка Марыя Міхайлаўна. Суддзя — Вадзім Дзмітрыеў.

Ірына Чарняўка — журналістка, жонка палітвязня Паўла Мажэйкі. У дачыненні да Ірыны таксама распачалі завочную крымінальную справу.

Гэта не першы падобны суд у Гродне. Раней стала вядома, што суд ануляваў продаж кватэры падазраванай па «экстрэмісцкім артыкуле». 

Nashaniva.com