Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца
Тлумачэнне сітуацыі даецца ў спецыялізаваным тэлеграм-канале @nadvorie.
08.09.2024 / 21:24
«Цяпер асаблівасці атмасфернай цыркуляцыі такія, што з заходам сонца зноў разаўецца, а заўтра да раніцы яшчэ і ўзмоцніцца тэмпературная інверсія.
Нармальнае размеркаванне тэмпературы паветра — гэта падзенне тэмпературы прыкладна на 1°C на кожныя 100 м вышыні. Інверсія, як няцяжка зразумець — наадварот, яе павышэнне.
На дыяграме — прагноз да заўтрашняй раніцы. Атрымліваецца, што каля паверхні (185 м, вышыня Смілавіч над узроўнем мора) прагназаваная тэмпература будзе +12.5°, а на вышыні 600 м — + 19.5°. Такім чынам, таўшчыня інверсійнага пласта складзе ~400 м, а глыбіня інверсіі атрымліваецца аж 7°.
Пры пласце інверсіі такой магутнасці ніякія вертыкальныя турбулентныя рухі, якія рассейваюць у свабодную атмасферу дымы (нават прынесеныя здалёку), выхлапы аўтамабіляў і іншы бруд, робяцца немагчымымі. Што мы, уласна кажучы, і назіраем ды нюхаем», — піша аўтар канала.
У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны
Пад Мінскам на пажары загінулі амаль 100 тысяч куранят