Памёр шматгадовы вядоўца КВЗ Аляксандр Маслякоў

Пра смерць ва ўзросце 82 гады вядомага расійскага тэлевядучага, шматгадовага вядоўцу Клуба вясёлых і знаходлівых Аляксандра Маслякова паведамілі ў сацсетках КВЗ. Ён хварэў на рак лёгкіх.

08.09.2024 / 19:07

Тэлевядучы Аляксандр Маслякоў нарадзіўся 24 лістапада 1941 года ў Свярдлоўску. На тэлебачанне ён трапіў, будучы студэнтам Маскоўскага інстытута інжынераў транспарту — з 1964 года ён працаваў у галоўнай рэдакцыі праграм для моладзі.

Тады Клуб вясёлых і знаходлівых толькі пачаў выходзіць, і ягоны першы вядоўца Альберт Аксельрод, сыходзячы з праграмы, парэкамендаваў Аляксандра на сваё месца.

Пасля таго Маслякоў быў нязменным вядучым КВЗ да 1971 года, калі рашэннем Кіраўніка Дзяржтэлерадыё СССР папулярную праграму закрылі. У 1986 годзе КВЗ адрадзіўся, і на ролю вядучага зноў паклікалі Маслякова. З часам ён стаў рэжысёрам і кіраўніком праграмы, а затым прэзідэнтам творчага аб'яднання «АМіК», якое вырабляе гэтае забаўляльнае шоу.

У 1970-я ён вёў таксама папулярныя праграмы для моладзі «Алё, мы шукаем таленты!», «А ну, дзяўчаты!», «А ну, хлопцы!», «Адрасы маладых» і іншыя. 

У КВЗ — новы вядучы. У Маслякова — анкалагічнае захворванне

Каманда КВЗ запісала прабачэнні на камеру з-за жарту пра кіраўніка Башкартастана і масавыя пратэсты ў Баймаку

Маскоўская каманда КВЗ пажартавала пра Прыгожына, Лукашэнку і электронныя позвы

Nashaniva.com