Якія аўтобусы і тралейбусы адменяць пасля адкрыцця новых станцый метро НОВАЯ КАРТА

У сувязі з тым, што неўзабаве адкрыюцца новыя станцыі мінскага метро — «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі Гасцінец», Мінсктранс прапануе для абмеркавання праект змяненняў маршрутнай сеткі мікрараёна «Мінск-Свет». У чэрвені былі апублікаваныя першыя прапановы, а 6 верасня — ужо зусім новыя.

08.09.2024 / 13:57

У апублікаванай прапанове названы абноўленыя маршруты — як гарадскія (№4, 10, 45, 53, 73, 82, 107, 111), так і прыгарадныя.

Прапануецца таксама адмяніць тралейбусныя маршруты 43, 51.

Са зменамі больш падрабязна можна азнаёміцца на карце.

У каментарах мясцовыя жыхары не хаваюць абурэння новымі прапановамі.

«Прабачце, а што рабіць жыхарам старых раёнаў? Тут шмат дзяцей, пенсіянераў. З прыпынку Рыжская цяпер у паліклініку, ЖЭС, рынак на Ландэра, у краму «Карона», кніжныя, пошту як дабрацца? Не ўсім патрэбнае метро, вы пазбаўляеце людзей магчымасці перасоўвацца ў рамках раёна. Мой прыпынак — Рыжская, і маё дзіця зараз з цяжкасцю будзе дабірацца ў школу. У такім выглядзе нельга пакідаць праект. Пакіньце ўсё як ёсць! Пусціце дадатковы транспарт па «Мінск-Свет», нас навошта крыўдзіць?!» — напісала адна з мінчанак.

Nashaniva.com