Такарчук: Я прашу маму і ўсіх прашу пісаць на памілаванне. Трэба выйсці любой цаной

У новым выпуску ТОКу вядомая блогерка Вольга Такарчук выказала сваю пазіцыю адносна магчымых шляхоў вызвалення палітвязняў.

08.09.2024 / 14:52

Вольга Такарчук (справа) разам са сваёй мамай Ірынай

Маці Вольгі Такарчук затрымалі 23 студзеня 2024 года і абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Жанчына атрымала тры гады калоніі.

«Я вельмі прашу цяпер маму пісаць на памілаванне. І яна будзе пісаць. Я ўвогуле ўсіх людзей прашу пісаць на памілаванне. Таму што ў гэтай сітуацыі трэба выйсці любой цаной, захаваць любой цаной сваё здароўе», — гаворыць блогерка.

Вольга ўдакладняе, што яе мама мае хранічныя хваробы, таму блогерка будзе старацца, каб яе ўнеслі ў гуманітарны спіс.

«Я вельмі спадзяюся, што па памілаванні хаця б нашых пенсіянераў, людзей з захворваннямі выпусцяць. Яны будуць пісаць і іх выпусцяць. Таму што Лукашэнку цяпер важна паказаць перад Захадам які ён класны, якія мы ўсе былі «абкураныя» і цяпер ужо ўсе прыйшлі каяцца», —

гаворыць Такарчук і выказвае ўпэўненасць, што Захад «на гэтую танную гульню не павядзецца».

@tokbelarus Почему Мария Колесникова все еще в тюрьме? #милициябеларуси #беларусь #МарияКолесникова #sosMasha #милиция #полиция #нашаніва #sosMaria ♬ transgender - &lt3

«Яму цяпер не выгадныя, не дай Бог, нейкія дадатковыя смерці. Бо аб чым тады можна гаварыць з тым жа Захадам? Аб нейкім зняцці санкцый ці прызнанні яго легітымным прадстаўніком рэспублікі, калі ў цябе паміраюць пенсіянеры ці людзі, якіх ты ўзяў у закладнікі з анкалагічнымі захворваннямі. Таму я вельмі спадзяюся, што хаця б нейкую частку такіх людзей будуць выпускаць», — гаворыць Вольга Такарчук.

Жанчына адзначае, што пра праблему палітвязняў трэба гаварыць «шмат і вельмі гучна», каб Лукашэнка «разумеў, што гэта на парадку дня, што мы даносім Захаду, як і з кім ён абыходзіцца. Што калі ён іх не выпусціць, то ні пра якія перамовы паміж рэжымам і Захадам размовы ісці не можа».

Глядзіце цалкам:

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам

Маці блогеркі Вольгі Такарчук далі тры гады калоніі

«Маці Вольгі Такарчук у камеры падарыла мне свае шкарпэткі. Яны мяне выратавалі». Жанчына чатыры гады дапамагала палітвязням, цяпер цудам уратавалася

Nashaniva.com