У Магілёве бус насмерць збіў матацыкліста. Вінаваты збег з места ДТЗ

Увечары 7 верасня ў Магілёве адбылася аварыя. Паводле УУС Магілёўскага аблвыканкама, сутыкнуліся матацыкліст і аўтамабіль Ford. Матацыкліст загінуў. Меркаваны віноўнік ДТЗ уцёк.

08.09.2024 / 08:31

Аварыя адбылася ў Магілёве на скрыжаванні вуліц Лазарэнкі і Бурдэнкі каля 21:00. 44-гадовы кіроўца аўтамабіля Ford паварочваў налева, але «не даў перавагу вадзіцелю матацыкла Yamaha, у выніку сутыкнення матацыкліст загінуў на месцы здарэння».

Кіроўца Ford пасля ДТЗ уцёк з месца здарэння. Хутка міліцыя паведаміла, што мужчыну знайшлі і затрымалі.

Nashaniva.com