Дзе большыя заробкі — у Беларусі, Расіі ці Арменіі?
Еўразійская эканамічная камісія апублікавала звесткі аб заробках у Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстане і Кыргызстане, піша Myfin.by.
07.09.2024 / 21:39
Паводле папярэдніх разлікаў, за студзень — чэрвень 2024 года зарплатны рэйтынг краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў далярах выглядае так:
- Расія ($922);
- Казахстан ($875);
- Арменія ($704);
- Беларусь ($666);
- Кыргызстан ($398).
Паводле даных Еўразійскай эканамічнай камісіі, у студзені — чэрвені 2024 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года сярэднямесячная намінальная зарплата павялічылася ва ўсіх краінах ЕАЭС.
Самыя высокія тэмпы росту — у Беларусі і Расіі (13% і 9,4% адпаведна).