Недалёка ад Мінска будуюць завод для вырабу віскі
У Фаніпалі пачалі будаваць завод па вытворчасці віскі. Праект рэалізуе бровар «Саюз» і завод чорнай ікры Admiral Husso, паведамілі ў кампаніі «ДГ-цэнтр».
07.09.2024 / 17:30
Фота: «ДГ-цэнтр»
Кампанія спадзяецца, што завод дазволіць знізіць залежнасць ад імпарту спіртных напояў, стварыць новыя працоўныя месцы і адкрые новыя перспектывы для экспарту.
У сферу інтарэсаў кампаніі «ДГ-цэнтр» уваходзяць таксама будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў, складскіх і вытворчых памяшканняў, завод чорнай ікры і далікатэсаў, аптова-рознічны гандаль.
Віскі вырабляюць на розных беларускіх заводах — як дзяржаўных («Мінск-Крышталь», «Белалка»), так і прыватных (Мінскі завод вінаградных вінаў, «Сябры», «Бульбашъ», «бровар Нарач»).