Пры пажары на паркоўцы ў Падмаскоўі пацярпеў беларус-перагоншчык Мікалай

У выніку пажару на паркоўцы ў Адзінцове пад Масквой загінулі два чалавекі, два пацярпелі.

07.09.2024 / 14:44

Фота: ВЧК-ОГПУ

Крыніца ВЧК-ОГПУ паведаміла, што асобы загінулых пакуль не ідэнтыфікаваныя. Вядома пра двух пацярпелых.

Па медыцынскую дапамогу звярнуўся 54-гадовы ўраджэнец Беларусі Мікалай М. і яго 40-гадовы зямляк Дзяніс Г. Мужчыны займаюцца перагонам і аўтападборам машын.

Nashaniva.com