УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава

Такую зброю паставіла на ўзбраенне група ўкраінскіх інжынераў Wild Hornets.

07.09.2024 / 11:33

Аўтамат АК-47 паставілі на платформу з чатырма шрубамі і паднялі ў паветра, як лётаючы беспілотнік. У сярэдзіне жніўня такі комплекс упершыню атакаваў пазіцыі расійскіх войскаў. Аўтамат можа кіравацца з абароненай пазіцыі за некалькі кіламетраў ад аператара.

Як адзначае эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке, самае складанае ў такой распрацоўцы — стабілізаваць АК-47 пры стральбе, каб дрон не адхіляўся з-за аддачы і не было вялікага роскіду.

Пакуль незразумела, наколькі эфектыўная такая зброя, ці паставяць яе на серыйную вытворчасць і ў якім аб'ёме.

Nashaniva.com