Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы
Канфлікт Украіны і Расіі неабходна завяршыць да пачатку зімы, заявіў прэзідэнт Украіны падчас сустрэчы кантактнай групы па пытаннях абароны, якая праходзіць у Германіі на вайсковай базе «Рамштайн».
06.09.2024 / 15:44
Фота: president.gov.ua
«Давайце зробім так, каб гэтая восень стала часам, калі скончыцца расійская агрэсія. Такім чынам, які адновіць надзейны міжнародны парадак бяспекі. Мы павінны зрабіць гэта», — сказаў кіраўнік Украіны.
Але Зяленскі не выключыў, што анансаваны ім раней другі «саміт міру» можа прайсці ўжо гэтай восенню.
«Восень ужо прыйшла, але яшчэ ёсць час на падрыхтоўку саміту і прыцягненне большасці краін», — адзначыў Зяленскі.
Кіраўнік Мінабароны Брытаніі: Аперацыя на Куршчыне паставіла Пуціна ў тупік, ён шукае адказ