У Пінску ўвялі каранцін з-за гэтага крылатага шкодніка
Абмежавальныя меры прыняты ў межах усяго горада.
06.09.2024 / 12:20
У Пінску абвясцілі каранцін з-за амерыканскага белага матылька, піша БелТА.
Абмежавальныя меры прыняты ў межах усяго горада. Спецыялісты правядуць каранцінныя фітасанітарныя мерапрыемствы па лакалізацыі і ліквідацыі ачагоў пражэрлівага шкодніка.
Мясцовыя ўлады заклікаюць прадпрыемствы, індывідуальных прадпрымальнікаў і жыхароў абследаваць свае зямельныя ўчасткі і тэрыторыі. Пры выяўленні ачагоў матылькоў трэба зрабіць захады па іх лакалізацыі і ліквідацыі.
Амерыканскі белы матылёк мігруе самастойна, а таксама перамяшчаецца транспартам, які перавозіць раслінную і прамысловую прадукцыю. Гэты інвазіўны від пашкоджвае больш за 250 відаў відаў дрэў і раслін. Найбольш любіць клён ясенявы і пладовыя дрэвы, у тым ліку шаўкоўніцу, яблыню, алычу, сліву.
Павуціневыя гнёзды з калоніямі гусеніц — характэрная прыкмета ачага амерыканскага белага матылька. Спачатку могуць быць аплецены некалькі лісточкаў, пазней — цэлая галінка. Разрастаючыся, гнёзды могуць дасягаць 1-1,5 м, а часам і захопліваць «у палон» цэлыя дрэвы.
Выяўленыя гнёзды з гусеніцамі трэба зразаць і спальваць на месцы.