Беларускі банк прымусілі выдаліць пяць мільёнаў фота кліентаў

Банк збіраў фатаграфіі кліентаў без юрыдычнай падставы.

06.09.2024 / 12:34

Ілюстрацыйнае фота

Адзін з беларускіх банкаў прымусілі выдаліць больш за 5 мільёнаў фота кліентаў.

Здымкі рабіліся пры афармленні кліентамі спажывецкіх крэдытаў. Пры гэтым такая апрацоўка асабістых звестак не прадугледжаная заканадаўствам, банк рабіў фота без юрыдычных падстаў, распавялі ў Цэнтры персанальных звестак.

Акрамя таго, такая здымка не была неабходная для надавання паслугі, колькасць фатаграфій была залішняй. Па патрабаванні цэнтра персанальных дадзеных, 5 мільёнаў фота былі выдаленыя.

Nashaniva.com