Лукашэнку прэзентавалі канцэпцыю новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. Дзе ён размесціцца?
Аляксандр Лукашэнка сёння сабраў нараду па пытаннях архітэктурнага рашэння і канцэпцыі экспазіцыі культурна-гістарычнага комплексу «Нацыянальны гістарычны музей», піша БелТА.
06.09.2024 / 11:17
Плануецца, што Нацыянальны гістарычны музей размесціцца ў Цэнтральным раёне Мінска на ўчастку паміж праспектам Пераможцаў — вул. Арлоўскай і ракой Свіслач. Тут, дзе раней працаваў парк «Дрымлэнд», прапануецца стварыць парк Народнага адзінства, які стане часткай водна-зялёнага дыяметра горада.
Планіровачнае рашэнне будынка Нацыянальнага гістарычнага музея паўтарае контур карты Беларусі. Экспазіцыя музея будзе змяшчаць экспанаты і інфармацыю пра гісторыю беларускіх зямель, пачынаючы са старажытных часоў і заканчваючы сучаснасцю. Перад музеем запраектавана плошча са скульптурнай кампазіцыяй «Беларусь адзіная».