Дураў упершыню пракаментаваў сваё затрыманне ў Францыі

Уладальнік Telegram лічыць дзіўным, што французскае правасуддзе выстаўляе прэтэнзіі яму асабіста, а не інтэрнэт-платформе.

06.09.2024 / 08:53

Павел Дураў упершыню пракаментаваў сваё затрыманне ў Францыі. Гэты допіс стаў першым для Дурава з моманту яго затрымання французскімі ўладамі.

Са слоў заснавальніка Telegram, яму незразумела: чаму французскія ўлады проста не звязаліся з ім або з афіцыйным прадстаўніком платформы ў Францыі, каб абмеркаваць прэтэнзіі, якія ўзніклі. Ён таксама лічыць дзіўным прад'яўляць прэтэнзіі за палітыку сэрвісу яму асабіста.

Выкарыстоўваць законы, прынятыя яшчэ да з'яўлення смартфонаў, каб паспрабаваць ускласці адказнасць на кіраўнікоў платформаў за дзеянні трэціх асоб, — няправільны падыход», — пракаментаваў Дураў.

Ён таксама заявіў, што ніводны наватар ніколі не стане ствараць нічога інавацыйнага, калі ведае, што яго могуць прыцягнуць да адказнасці за тое, што хтосьці скарыстаўся яго вынаходствам у злачынных мэтах.

Дураў распавёў, што палітыка платформы будуецца на забеспячэнні прыватнасці сваіх кліентаў, нагадаўшы, што Telegram не перадаў «ключы шыфравання» ні расейскім уладам, ні камусьці яшчэ.

Ён заявіў, што калі з уладамі нейкай краіны не ўдаецца дамовіцца «аб балансе паміж прыватнасцю і бяспекай», то сэрвісу прасцей пакінуць гэтую краіну.

Пры гэтым Дураў паведаміў, што Telegram выдаляе мільёны шкоднасных пастоў і каналаў кожны дзень. І паабяцаў зрабіць больш жорсткімі абмежаванні найбліжэйшым часам.

Павел Дураў быў затрыманы ў Парыжы 24 жніўня, калі прыляцеў туды прыватным самалётам. 28 жніўня ён быў вызвалены пад заклад 5 млн еўра, але яму забаронена пакідаць Францыю і неабходна два разы на тыдзень адзначацца ў паліцыі.

Павел Дураў на допыце заявіў, што супрацоўнічаў з французскімі спецслужбамі

Паўла Дурава заўважылі з яго дамай на шпацыры ў Парыжы

«Сапраўдны геній»: што вядома пра Мікалая Дурава, сузаснавальніка Telegram

Nashaniva.com