Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі раніцай у пятніцу?

Сайт Памежнага камітэта дае наступныя звесткі па стане на 8:00.

06.09.2024 / 08:17

Фота: belgranica

На пераходзе «Брэст» на польскай мяжы стаіць 19 аўтобусаў і 300 легкавых аўтамабіляў.

На літоўскай мяжы ў Каменным Логу — 30 легкавікоў, а чаргі з аўтобусаў няма.

Няма чаргі з аўтобусаў у Беняконях, не фіксуецца там чэргаў і з легкавых аўто.

На латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне чэргаў з аўтобусаў і легкавых аўто няма.

Nashaniva.com