Праваабаронцам ужо вядомыя прозвішчы сямі вызваленых па памілаванні палітвязняў
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што праваабаронцам ужо вядомыя прозвішчы 7 вызваленых паводле выдадзенага 4 верасня ўказа Лукашэнкі № 343 «Аб памілаванні асуджаных» палітвязняў.
05.09.2024 / 19:01
Пры гэтым «Вясна» падкрэслівае, што праваабаронцы па-ранейшаму падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы вызваленых.
Зрэшты, тры прозвішчы з 30 ужо вядомыя грамадскасці, і ўсе яны жаночыя — Марына Кісялевіч, Вікторыя Гаўрыліна і Дзіяна Завадская.
Раней паведамлялася, што сярод вызваленых 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх з'яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.
Васкрасенскі хоча, каб Пачобута прыехаў забіраць асабіста Сікорскі
Генпракурор Швед анансаваў чарговае пасяджэнне камісіі па памілаванні