Для мінскіх школьнікаў арганізуюць урокі ў музеях
Дзяцей будуць бясплатна вазіць у музеі на тэматычныя ўрокі-экскурсіі.
05.09.2024 / 17:00
Урокі ў музеях для сталічных школьнікаў арганізуюць у рамках пагаднення паміж упраўленнем культуры і камітэтам па адукацыі.
Урокі-экскурсіі будуць праводзіць цягам усяго навучальнага года. Школьнікі змогуць бясплатна наведаць Музей гісторыі горада Мінска і яго філіялы. Там для іх арганізуюць урокі па гісторыі Беларусі, мастацтве і музыцы.
Ужо распрацаваныя планы ўрокаў на тэмы «Песні, народжаныя ў полымі вайны», «Чарнобыльская трагедыя», «З гісторыі прамысловага Мінска». Акрамя таго, школьнікаў будуць вадзіць на выставы беларускіх мастакоў.
З'явіўся відэакурс для школьнікаў «Геаграфія з Маляванычым»
Праект «Беларускія магістраты» распачаў кампанію па падтрымцы Беларускай школы ў Варшаве
У школьных падручніках гісторыі раскажуць пра падзеі 2020 года
Беларускіх старшакласнікаў навучаць праводзіць допыты