Чыноўнікі прыдумалі, як вырашыць праблему з шумным скейт-паркам у Мінску

У перспектыве плануецца абнесці парк плотам і зачыняць на ноч, а пакуль на скейтараў будуць выклікаць міліцыю.

05.09.2024 / 16:00

Фота: koko.by

У парку Уга Чавеса ў сталічнай Каменнай Горцы нядаўна адкрыўся самы вялікі ў Мінску скейт-парк. Аднак такое суседства не вельмі спадабалася мясцовым жыхарам.

Яны скардзяцца на шум: скейтары пачынаюць катацца з чацвёртай раніцы, а заканчваюць часам апоўначы. Пасля скаргаў адміністрацыя парку павесіла шыльды: яны паведамляюць, што наведваць парк з 23.00 да 7.00 забаронена. Аднак скейтары ўсе папярэджанні ігнаруюць.

У «Мінскзелянбудзе» вырашылі адрэагаваць на сітуацыю наступным чынам: на скейтараў і самакатчыкаў, якія парушаюць рэжым цішыні, будуць выклікаць міліцыю, пішуць «Мінск-Навіны».

«У цяперашні час на тэрыторыі пляцоўкі размешчаныя інфармацыйныя шыльды аб забароне дзеянняў, якія выклікаюць шум у позні час (з 23:00 да 7:00).

У сувязі з тым, што за парушэнне гэтага прадпісання прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць, дыспетчарам службы аховы даручана выклікаць на месца міліцыянераў», — паведамілі камунальнікі.

У будучыні плануецца паставіць вакол пляцоўкі плот і зачыняць вароты на ноч.

Жыхары Каменнай Горкі скардзяцца на суседства са скейт-паркам. Моцна скрыгоча і замінае спаць

У Мінску створаць парк на зямлі, вывезенай з будаўніцтва метро

У Мінску адкрыўся абноўлены парк імя Уга Чавеса

Nashaniva.com