Грамадзянам Казахстана рэкамендавалі пакінуць Украіну

Улады Казахстана рэкамендуюць сваім грамадзянам выехаць з тэрыторыі Украіны ў мэтах бяспекі.

05.09.2024 / 14:25

«У сувязі з нарастаючай напружанасцю і ў мэтах бяспекі пасольства Казахстана ва Украіне рэкамендуе казахстанцам разгледзець магчымасць пакінуць тэрыторыю краіны», — піша Tengrinews.kz.

«Адзначаем, што для выезду з Украіны ў Казахстан казахстанцы могуць скарыстацца наземнымі маршрутамі: праз Польшчу ці Малдову, далей — камерцыйнымі авіярэйсамі. У выпадку выезду праз Польшчу грамадзянам Казахстана неабходна мець шэнгенскую візу. Для ўезду ў Малдову віза не патрэбная», — гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні.

Адначасова пасольства заклікае ўсіх грамадзян не ігнараваць паветраную трывогу і неадкладна ісці ў сховішча, выконваць меры ўласнай бяспекі і рэкамендацыі афіцыйных уладаў.

Nashaniva.com