Па памілаванні выйшла на свабоду менеджарка EPAM Дзіяна Завадская. Год таму яна неабачліва вярнулася ў Беларусь

На волю па памілаванні выйшла асуджаная за данаты і ўдзел у пратэстах 34-гадовая жыхарка Брэста і менеджарка EPAM Дзіяна Завадская, піша «Медыязона».

05.09.2024 / 13:11

Дзіяна Завадская. Фота з яе інстаграма

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Завадская разам з 7-гадовым сынам выехала ў Грузію. Летам 2023 года яна вярнулася ў Беларусь — і апынулася за кратамі.

Завадскую пачалі судзіць у канцы лютага па артыкулах аб грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК) і фінансаванні ўзброенага канфлікту (частка 2 артыкула 361-3 КК). Вынік суда быў невядомы, але мінімальна магчымае пакаранне складала 5 гадоў калоніі.

Маладую менеджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за «фінансаванне вайны»

Nashaniva.com