Намесніка міністра энергетыкі асудзілі на шэсць гадоў

І далі вялікі штраф.

05.09.2024 / 13:03

Фота: БелТА

Суд Ленінскага раёна Мінска прысудзіў былога намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша БелТА.

На падставе ч. 3 арт. 430 КК суд прызначыў Міхаілу Міхадзюку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам 1000 базавых велічынь (40 000 рублёў), а таксама пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін 5 гадоў.

У сувязі з амністыяй суд пастанавіў вызваліць Міхадзюка ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі часткова тэрмінам на год. Тэрмін адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі вылічаецца з дня ўступлення прысуду ў законную сілу.

Хабар 35 тысяч еўра, вячэра ў рэстаране сербскай кухні і пуцёўка на курорт: пачаўся суд над экс-намеснікам міністра энергетыкі

Nashaniva.com