У Мінску пачаўся яшчэ адзін суд за дапамогу палітвязням

У Мінскім гарадскім судзе 5 верасня распачаўся суд над 54-гадовай Аленай Тапарковай. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч.

05.09.2024 / 12:22

На гэтым тыдні масава праходзяць суды над затрыманымі ў студзені. Паводле «Вясны», мінімум 17 затрыманых у студзені 2024 года патрапілі пад судовы крымінальны пераслед. Жанчынам, як правіла, прызначаюць да трох гадоў калоніі.

Так, за студзеньскі рэйд ужо асудзілі Ірыну Такарчук, Алесю Сяргеенку, Алену Дземянчук, Надзею Лескавец, Наталлю Харытонаву-Крыжэвіч. 

Nashaniva.com