Пуцін заявіў, што падтрымлівае Харыс на выбарах у ЗША, бо яна заразліва смяецца

Кіраўнік Расіі сказаў, што яго фаварытам на выбарах у ЗША быў Джо Байдэн, але паколькі ён зняўся з гонкі і рэкамендаваў кандыдатуру Камалы Харыс, то РФ таксама яе падтрымае. Пра гэта Пуцін заявіў на Усходнім эканамічным форуме, піша «Медуза».

05.09.2024 / 12:07

Камала Харыс. Фота: Joe Lamberti / AP

«Што тычыцца фаварытаў, то не нам гэта вызначаць. Гэта выбар амерыканскага народа. Нашым фаварытам, калі можна так сказаць, быў спадар Байдэн. Яго знялі з гонкі, але ён рэкамендаваў падтрымаць міс Харыс. І мы так зробім, будзем яе падтрымліваць».

Пуцін заявіў, што Дональд Трамп, калі быў прэзідэнтам ЗША, «увёў столькі санкцый у дачыненні да Расіі, колькі ніводны прэзідэнт раней не ўводзіў».

«Яна (Харыс) так заразліва смяецца, гэта кажа пра тое, што ў яе ўсё добра. А калі ў спадарыні Харыс усё добра, можа, яна ўстрымаецца ад такіх дзеянняў (увядзенне санкцый)» — заявіў Пуцін. 

ЗША неаднаразова заяўлялі пра ўмяшанне Расіі ў выбары ў Амерыцы. Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада.

Nashaniva.com