За ўдзел у акцыях пратэсту судзяць айцішніка

У судзе Маскоўскага раёна 5 верасня распачаўся суд над Дзмітрыем Овад-Марчуком.

05.09.2024 / 11:36

Справу разглядае Таццяна Пірожнікава, якая па «народным» артыкуле з 2020-га года асудзіла ўжо мінімум 41 пратэстоўца, піша «Вясна».

Пра затрыманне Дзмітрыя Овад-Марчука стала вядома з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў 4 ліпеня.

На відэа сілавікоў ён распавядаў, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і за гэта ўжо адбываў адміністрацыйны арышт. Таксама на відэа ён «прызнаваўся», што пісаў ініцыятыве «Чорная кніга Беларусі» і пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-каналах.

Тым не менш, цяпер яго абвінавачваюць толькі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Nashaniva.com