Кліматычная анамалія на тыдзень зробіць Беларусь самай гарачай краінай Еўропы
Антыцыклон Квенцін з ног на галаву пераверне ўсю атмасферную цыркуляцыю ў Еўропе, піша тэлеграм-канал «Надвор’е».
05.09.2024 / 11:14
Паводле інфармацыі канала, хутка Квенцін «ператворыцца ў антыцыклоннага блакуючага монстра і дзён 10 будзе пампаваць нам цяпло з Сярэдняй Азіі».
Прычым пасля 10 верасня за халодным фронтам могуць аказацца і Грэцыя з Балгарыяй. А Беларусь стане адной з самых цёплых краін на еўрапейскім кантыненце.
Перыяд цёплага надвор'я захаваецца ў нашым рэгіёне мінімум да 12 верасня. Дзённыя тэмпературы будуць ад +23 на ўсходзе і да +31 на паўднёвым захадзе РБ.
А вось з заходняй Еўропы цеплыня на гэтым тыдні паступова сыдзе. Сырое і прахалоднае паветра з Атлантыкі пракрадзецца на кантынент, пачынаючы з поўначы Іспаніі, далей у Францыю і Германію, і да сярэдзіны наступнага тыдня дабярэцца да заходняй Польшчы. Ну а Іспаніі ўвогуле не пашанцавала. Там бліжэйшым часам будзе кастрычніцкае надвор’е.