Ва Унутраных войсках створаць асобныя атрады снайпераў

Асобныя атрады снайпераў і аператараў дронаў створаць ва ўнутраных войсках, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы Унутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў падчас святкавання 82-й гадавіны стварэння вайсковай часці 3214.

05.09.2024 / 09:10

Ілюстрацыйнае фота з тэлеграм-канала Унутраных войск

Робіцца гэта з улікам «няпростай сітуацыі ў свеце і на рубяжах краіны». Так спецыяльны атрад хуткага рэагавання ўжо атрымаў статус цэнтра спецыяльнага прызначэння.

Ён адказвае за падрыхтоўку і службова-баявое прымяненне ўсіх дзесяці зноў сфармаваных спецпадраздзяленняў і 2 добраахвотніцкіх атрадаў спецназу.

«Праца ў гэтым кірунку прадаўжаецца, найбліжэйшым часам плануецца стварэнне асобных атрадаў снайпераў і аператараў дронаў», — гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале Унутраных войск.

Nashaniva.com