Васкрасенскі прапануе адпусціць партыю палітвязняў у абмен на адмену санкцый. Бо няма з чаго плаціць пенсіі
«Ідэалогія — гэта добра, але быццё вызначае свядомасць», — кажа ён.
05.09.2024 / 07:50
Юрый Васкрасенскі кажа, што можна адпусціць партыю палітвязняў у абмен на адмену санкцый. Бо нам трэба плаціць пенсіі і ўтрымліваць дэкрэтніц.
«Ідэалогія — гэта добра, але быццё вызначае свядомасць. Савецкі Саюз павалілі, менавіта нанёсшы ўдар па эканоміцы, а потым пайшло ўсё разлажэнне.
Вядома, калі пойдзе гаворка, [каб] адпусціць яшчэ нейкую партыю [палітвязняў] узамен на адмену санкцый, мы можам разгледзець усе пытанні. Таму што нам трэба плаціць пенсіі, нам трэба ўтрымліваць парадзіх, дэкрэтніц, гадаваць дзяцей. Вядома, мы можам пайсці на абмен.
Што нам важней? Адпусціць 50 змагароў і спакойна забяспечыць напаўненне бюджэту? Ці каб яны сядзелі?»
Юрый Васкрасенскі пераконвае, што 1000 палітвязняў можна адпускаць, каб яны не сталі ворагамі дзяржаве.