Затрымалі мінчука Ігара Драбышэўскага за «заклікі да пратэсту»

Сілавікі затрымалі жыхара Мінска за заклікі да пратэсту ў чатах, відэа з ім апублікаваў адзін з праўладным каналаў. «Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Ігар Драбышэўскі.

04.09.2024 / 19:27

На відэа, запісаным сілавікамі, мужчына гаворыць, што ў 2020 годзе «знаходзіўся ў дэструктыўных чатах» і ў адным з іх «заклікаў людзей згуртавацца, каардынавацца», а таксама нібыта «заклікаў псаваць дзяржаўную маёмасць».

Таксама ў відэа паказваюцца скрыншоты паведамленняў, у якіх карыстальнік прапануе ствараць «фэйкавыя дваровыя чаты», а таксама піша, што «важна выходзіць кропкава і ладзіць дыверсіі». Хто пісаў гэтыя паведамленні — невядома.

Па якіх менавіта артыкулах затрыманы Ігар Драбышэўскі і дзе ён цяпер — невядома.

Па памілаванні выйшла адна з заснавальніц «Маці 328» Марына Кісялевіч

Сябар «Руху за Свабоду» Аляксей Клюшнічэнка ўжо больш за паўгода знаходзіцца за кратамі

Паліну Шарэнду-Панасюк павезлі на суд у Рэчыцу. Яе стан пагоршаў

Nashaniva.com