У маладзечанскай гімназіі ўвялі адзіную форму для настаўнікаў
Рашэнне аб форме ў маладзечанскай гімназіі №6 імя Сцяпана Дзямешкі прынялі яшчэ вясной, падчас педсавета, піша «Маладзечанская газета». Цяпер жа гэтую ідэю рэалізавалі.
04.09.2024 / 18:04
Дырэктарка гімназіі расказала, што на сходзе яна прапанавала калегам цэнтралізавана закупіць беларускую тканіну з добрай якасцю і пашыць адзіную форму — дзелавы касцюм у адзіным колеры або агульны элемент. Па словах дырэктаркі, ідэю падтрымалі.
Строгіх патрабаванняў да формы нібыта не было. Кожны настаўнік выбіраў сабе ўпадабаны від адзення, а потым заказваўся ягоны пашыў. Галоўнае, каб адзенне адпавядала афіцыйна-дзелавому стылю і мела адзіны колер.
Ролік у тыктоку «Маладзечанскай газеты», прысвечаны адзінай форме для настаўнікаў, набраў амаль 170 тысяч праглядаў. Каментары да яго палярныя — адныя ідэю ўхваляюць, іншыя абураюцца.
«А галаву ты дома не забыў?» Паглядзелі, пачым сёлета прадаюць кветкі да Дня ведаў
Беларускіх старшакласнікаў навучаць праводзіць допыты
Праз недахоп кадраў настаўнікаў пачатковых класаў ставяць выкладаць пяцікласнікам