У Мінску матацыкліст праехаў на чырвонае і ўчыніў жорсткую аварыю

На скрыжаванні вуліц Аэрадромнай і Чкалава сёння адбылася аварыя з удзелам аўтамабіля і матацыкла.

04.09.2024 / 14:47

Матацыкліст урэзаўся ў аўтамабіль, які паварочваў налева, і праляцеў некалькі метраў, жорстка прызямліўшыся на праезную частку перад аўтобусам, піша abw.by.

У сталічнай ДАІ паведамілі, што, паводле папярэдняй інфармацыі, каля 11:25 31-гадовы кіроўца матацыкла Honda праехаў скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Honda.

Матацыкліста даставілі ў бальніцу для абследавання.

Nashaniva.com