У Асіповічах сфарміравалі новае вайсковае падраздзяленне з «Паланэзамі»

У складзе 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады (в/ч 12180) было сфармавана новае падраздзяленне — 79-ы асобны рэактыўны артылерыйскі дывізіён. На ўзбраенні дывізіёна знаходзяцца РСЗА В-300 «Паланэз-М», паведамляе «Беларускі Гаюн».

04.09.2024 / 13:00

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Асобны дывізіён з'яўляецца вайсковай часткай, якая ўваходзіць у склад злучэння (брыгады). Мае нумар і сапраўднае (напрыклад, 79-ты асобны рэактыўны артылерыйскі дывізіён), а таксама ўмоўнае (напрыклад, «вайсковая часць 12345») найменне.

У лістападзе 2023 г. адбылася перадача 336-й брыгадзе дывізіённага камплекта РСЗА «Паланэз-М». Гэта падзея і паслужыла прычынай фарміравання 79-га дывізіёна. 

Пасля перадачы ў 2016 г. першага дывізіённага камплекта РСЗА В-200 «Паланэз» у складзе 336-й брыгады быў сфармаваны 77-ты асобны рэактыўны артылерыйскі дывізіён (в/ч 12190).

79-ты дывізіён стаў 13-й па ліку вайсковай часткай Асіповіцкага гарнізона, пра якую ёсць інфармацыя ў адкрытых крыніцах. 

Nashaniva.com