У дзявочы інтэрнат у Лоеве засялілі спецназ

Спецназ засялілі ў інтэрнат Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа. Вайскоўцам, якіх накіравалі ў райцэнтр на мяжы з Украінай у рамках «узмацнення», аддалі адзін паверх інтэрната, які лічыцца жаночым.

04.09.2024 / 12:37

У каледжы вучацца пераважна непаўналетнія дзяўчаты — гэта ўстанова адукацыі рыхтуе настаўнікаў пачатковых класаў. Сюды паступаюць пасля заканчэння 9 класаў школы.

Ад імя бацькоў Флагшток патэлефанаваў у інтэрнат, каб удакладніць, ці не пагражае дзяўчатам такое суседства. У адміністрацыі няўпэўнена адказалі, што суседствам з вайскоўцамі турбавацца не варта, а ці надоўга яны ў інтэрнаце і што яны там робяць, у вядомасць не ставілі.

У Лоеве, верагодна, знаходзяцца байцы з армейскага спецназа сіл спецаперацый, перакінутыя сюды для ўзмацнення мяжы. Раней сілы спецыяльных аперацый неаднаразова былі заўважаныя ў раёнах, якія мяжуюць з Украінай.

Nashaniva.com