Для беларусаў унутры краіны запрацаваў бясплатны віртуальны адвакат у Telegram

Яго распрацавалі адвакаты, якія абаранялі палітвязняў і былі пазбаўлены ліцэнзій, піша праект Dissidentby.

04.09.2024 / 12:29

Дапамагалі ў распрацоўцы праваабаронцы арганізацый «Вясна», Байсол, Байхэлп, Dissidentby і Фонд «Краіна для жыцця».

Бот @advakatby_bot кансультуе па наступных сітуацыях:

Advakatby_bot папярэджвае пра неабходнасць выдаліць чат-бот пасля выкарыстання, аб чым неаднаразова нагадваецца падчас яго праходжання і даецца спасылка на адпаведную відэаінструкцыю.

Кажуць, неўзабаве бот запрацуе ў вэб-версіі, якая будзе дзейнічаць толькі пры выкарыстанні VPN (або ў замежжы), што будзе больш бяспечным для карыстальнікаў у Беларусі.

Nashaniva.com