«Белавія» абвясціла зніжкі для трансферных пасажыраў

«Белавія» праводзіць з 4 па 8 верасня распродажы для трансферных пасажыраў. У гэты перыяд яны змогуць купіць квіткі па тарыфе «Прома».

04.09.2024 / 10:17

Акцыя распаўсюджваецца на наступныя напрамкі:

Санкт-Пецярбург — Мінск — Баку /Ерэван/Астана/Тбілісі/Батумі/Кутаісі/Дубай/Стамбул/Дэлі;

Масква — Мінск — Баку/Ерэван/Астана/Тбілісі/Батумі/Кутаісі/Дубай/Стамбул/Дэлі;

Калінінград — Мінск — Баку/Ерэван/Астана/Тбілісі/Батумі/Кутаісі/Дубай/Стамбул/Дэлі;

Сочы — Мінск — Астана/Ташкент;

Екацерынбург — Мінск — Астана/Баку/Ерэван/Тбілісі/ Батумі/ Кутаісі/Дубай/Стамбул;

Казань — Мінск — Астана/Баку/Ерэван/Тбілісі/Батумі/Кутаісі/ Дубай/Стамбул.

Квіткі можна купіць на рэйсы і туды, і назад на перыяд да 31 снежня ўключна.

Прэс-служба кампаніі патлумачыла, што скарыстацца акцыйным білетам можна толькі на ўсім маршруце, а не на яго адным сегменце. Камбінацыя тарыфнага брэнда «прома» з іншымі даступнымі брэндамі дазволеная.

Nashaniva.com