Mastercard заменіць паролі і коды пацверджання на біяметрыю пры аплаце пакупак
Плацежная сістэма Mastercard мае намер адмовіцца ад пароляў і кодаў пацверджання пры аплаце кліентамі пакупак і замест гэтага перайсці на біяметрычную аўтэнтыфікацыю, паведамляе Bloomberg.
04.09.2024 / 09:39
Так плацежная сістэма ідзе да таго, каб выключыць выкарыстанне нумароў крэдытных карт пры здзяйсненні пакупак анлайн для барацьбы з махлярствам.
Mastercard плануе замяніць меры бяспекі, такія як паролі, біяметрычнымі данымі, такімі як адбіткі пальцаў або сканаванне твару, тлумачыць гендырэктар.
Гэта апошні крок, які фінансавая індустрыя прадпрымае для барацьбы з ростам праблемы махлярства з анлайн-плацяжамі. Агульная сума незаконна прысвоеных грошай, як чакаецца, перавысіць $91 млрд да 2028 года.