Кулеба падаў у адстаўку з пасады кіраўніка МЗС Украіны
Дзмітро Кулеба кіраваў замежнапалітычным ведамствам Украіны з сакавіка 2020 года.
04.09.2024 / 08:55
«У Вярхоўную Раду Украіны паступіла заява ад міністра замежных спраў Украіны Кулебы Д.I. аб адстаўцы. Заява будзе разгледжаная на адным з найбліжэйшых пленарных пасяджэнняў», — напісаў спікер Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук у сваім фэйсбуку.
Раней ва ўкраінскіх СМІ з'явілася інфармацыя пра значныя перастаноўкі ў Кабінеце міністраў.