Драўляныя домікі для дзяцей пачалі прадаваць у Беларусі
Для дзяцей іх пачаў рабіць Мінлясгас, піша Blizko.by.
04.09.2024 / 07:40
— Згадайце, хіба не марылі мы ў дзяцінстве пра ўласны домік на дрэве або на зямлі, дзе можна было б схавацца ад дарослых? Зараз нашы дзеці могуць лёгка ажыццявіць такія мары! — адзначылі ў Мінлясгасе.
У Полацку домікі ўжо паступілі ў продаж. Кошт каля 3 тысяч рублёў.
Вытворца зрабіў акцэнт на тым, што канструкцыя аналагічная поўнапамерным дамам, дзе ёсць і дзверы, і вокны, і дах. Адрозненне толькі ў памеры.