Ігар Бокій заваяваў 21-ы залаты медаль Паралімпіяды і пабіў сусветны рэкорд

Беларускі плывец з Бабруйска пабіў сусветны рэкорд, выйграўшы пяты залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях-2024 у Парыжы і 21-ы ў кар'еры. 

03.09.2024 / 22:54

Ігар Бокій

Гэтым разам беларус удзельнічаў у заплыве на 200 метраў комплексным плаваннем: вынік — золата, а яшчэ сусветны рэкорд — 2 хвіліны 02,03 секунды.

Ігар Бокій — самы тытулаваны плывец у гісторыі Паралімпіяд. Праўда, толькі сярод мужчын. 

Да агульнага рэкорду яму яшчэ вельмі далёка, бо амерыканская плыўчыха Трыша Зорн, якая ўдзельнічала ў Паралімпійскіх гульнях 1980, 1984, 1988, 1992, 1996, 2000 і 2004 гадоў, прывезла з іх 55 медалёў (41 залатую, 9 срэбраных, 5 бронзавых). 

Увогуле ж па залатых медалях пасля сённяшняй перамогі Бокій выйшаў на трэцяе месца сярод паралімпійцаў за ўсю гісторыю. Акрамя Зорн, ён пакуль саступае толькі нарвежскаму лыжніку Рагнільду Міклебусту, які за кар'еру здабыў 22 золата, але ўжо апярэджвае французскую плыўчыху Беатрыс Хес, у якой «толькі» 20 залатых і 5 срэбраных узнагарод.

Яшчэ адзін беларускі плывец атрымаў перамогу на Паралімпійскіх гульнях

Ігар Бокій стаў 20-разовым пераможцам Паралімпіяды

Весляра пазбавілі медаля Паралімпіяды з-за тэлефона

Плывец Бокій заваяваў сваё 18-е золата на Паралімпійскіх гульнях

Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. Яно для яго 17-е

На Паралімпіядзе ў Парыжы ад Беларусі будуць удзельнічаць восем спартоўцаў

Nashaniva.com