Зяленскі заявіў, што землі на Куршчыне Украіне не патрэбныя, але іх будуць утрымліваць

Кіеў плануе ўтрымліваць занятыя УСУ тэрыторыі ў прымежных раёнах Курскай вобласці на працягу «нявызначанага тэрміну», заявіў у інтэрв'ю NBC News прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Хоць сама гэтая зямля Украіне і не патрэбная.

03.09.2024 / 22:35

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

«На гэты момант нам гэта неабходна», — заявіў Зяленскі пра заняцце расійскай тэрыторыі.

У той жа час ён падкрэсліў, што сама гэтая зямля Украіне не патрэбная, і краіна не хоча там уводзіць украінскі лад жыцця.

Увогуле ж заняцце часткі расійскай Куршчыны з'яўляецца неад'емнай часткай «плана перамогі» Зяленскага, які ён мае намер падаць партнёрам, у тым ліку ЗША. 

Зяленскі пры гэтым сказаў, што не можа абмяркоўваць, ці плануе Украіна далейшыя аперацыі на расійскай тэрыторыі.

Што да Курскай вобласці, то, паводле слоў Зяленскага, адміністрацыя Джо Байдэна не ведала пра аперацыю, якая трымалася ў строгім сакрэце нават у самой Украіне.

«Так, мы нікога не інфармавалі. І справа не ў адсутнасці даверу», — сказаў Зяленскі, дадаўшы, што контрнаступленне Кіева мінулым летам правалілася шмат у чым з-за таго, што яго шмат рэкламавалі і казалі пра яго, даўшы Расіі час на падрыхтоўку.

Пуцін паабяцаў разабрацца з «бандытамі, якія забраліся ў Курскую вобласць»

Перадавыя групы ўкраінскіх войскаў спрабавалі прарвацца да Льгова і на трасу Льгоў-Курчатаў

Столтэнберг: Наступ УСУ пад Курскам законны

Камандуючы арміяй Нідэрландаў назваў «бліскучай» аперацыю пад Курскам і расказаў пра дазвол біць па Расіі

Nashaniva.com