Сямейную пару з Кобрына затрымалі за ўдзел у пратэстах

Следчыя завялі крымінальную справу на сямейную пару з Кобрына за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Мужчыну і жанчыну абвінавачваюць па артыкуле аб грубым парушэнні парадку (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

03.09.2024 / 17:14

Паводле інфармацыі ведамства, 10 жніўня 2020 года ў Кобрыне 22-гадовая беларуска разам са сваім 29-гадовым мужам выйшла на пратэсты.

Следчыя сцвярджаюць, што нібыта «дзяўчына з бутэлькай піва ў руцэ ў першых шэрагах паказвала сілавікам непрыстойныя жэсты, а яе муж прыспусціў штаны і дэманстраваў аголеныя ягадзіцы».

@nashaniva За палітыку затрымалі шматдзетную дырэктарку бара ў Бярозаўцы. Рэпрэсіі не спыняюцца #беларусь #свобода #власть #правительство #беларусьсейчас #лукашенко #палітвязні #нашаніва ♬ Aware - Adrián Berenguer

Сямейную пару затрымалі, цяпер абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай.

Пасля двух гадоў зняволення выйшаў на свабоду гомельскі бард Аляксей Ільінчык

Затрымалі дырэктарку бара «Столе» ў Бярозаўцы. Яна шматдзетная маці

Сілавікі затрымалі актывіста беларускай дыяспары Масквы — ён пісаў лісты палітвязням

Nashaniva.com