У баранавіцкім двары чалавека забілі на вачах жыхароў дома
Пра смяротную панажоўшчыну ў двары аднаго са шматпавярховікаў на вуліцы Фабрычнай у мікрараёне Тэкстыльным паведаміў чытач выдання Bar24. Паводле яго слоў, канфлікт, які прывёў да гібелі чалавека, з акна сваёй кватэры выпадкова ўбачыла ягоная сваячка.
03.09.2024 / 16:58
Фота відавочцы
Па словах жанчыны, увечары 2 верасня ў яе пад вокнамі паміж двума на выгляд нецвярозымі мужчынамі разгарэўся канфлікт. У нейкі момант лаянка перарасла ў панажоўшчыну: адзін з мужчын атрымаў некалькі ўдараў нажом і ўпаў на зямлю.
«У нас у двары забілі чалавека. Адзін аднаму нажом, і ўцёк», — расказала гараджанка.
Паводле яе слоў, атрымаўшы ўдар нажом, мужчына толькі паспеў пракрычаць, каб яму выклікалі хуткую.
«Папярэдне ўстаноўлена, што ўвечары 2 верасня ў адным з двароў на вуліцы Фабрычнай адбылося забойства. Адзін мужчына прычыніў іншаму нажавое раненне, ад якога пацярпелы памёр на месцы злачынства», -— пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Раман Зармаеў.
У дачыненні да падазраванага Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (Забойства).
Сілавікі расказалі, як ім удалося знайсці абвінавачанага ў жорсткім забойстве ў Серабранцы
Што вядома пра 18-гадовага хлопца, якога судзяць за забойства і акт тэрарызму
Хто такія інцэлы і ці іх агрэсія сапраўды стала праблемай