Затрымалі дырэктарку бара «Столе» ў Бярозаўцы. Яна шматдзетная маці

Як пішуць каналы сілавікоў, Дзіяну Бурштыка схапілі «за экстрэмізм». Разам з ёй затрымалі яшчэ некалькіх супрацоўнікаў.

03.09.2024 / 15:08

Дзіяна Бурштыка. Фота з яе старонкі Укантакце

Дзіяне Бурштыка (у дзявоцтве — Борыс) 32 гады. Родам яна з Бярозаўкі Лідскага раёна. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Дзіяна замужам і мае траіх дзяцей — двух сыноў і дачку. Сям'я жыве ў Бярозаўцы.

@nashaniva За палітыку затрымалі шматдзетную дырэктарку бара ў Бярозаўцы. Рэпрэсіі не спыняюцца #беларусь #свобода #власть #правительство #беларусьсейчас #лукашенко #палітвязні #нашаніва ♬ Aware - Adrián Berenguer

Разам з мужам чатыры гады таму яны адкрылі бар «Столе» ў роднай Бярозаўцы, дэ-факта першы сучасны гастрабар у гэтым горадзе. «Раней не было месца, дзе школьнікі маглі купіць бульбу фры або нагетсы, а моладзь — пабалаваць сябе сушы або роламі», — пісала пра іх мясцовая прэса. Праз два гады Бурштыкі адкрылі яшчэ адну ўстанову ў Лідзе.

Таксама Дзіяна займаецца макіяжам, найперш — вясельным.

Пра затрыманне жанчыны стала вядома з канала лідскіх прапагандыстаў, блізкіх да сілавікоў. Разам з ёй затрымалі некалькіх супрацоўнікаў «Столе». У чым іх вінавацяць — невядома.

Бузава заявіла, што на яе канцэрт у Лідзе сабралася 100 тысяч чалавек

Дзяўчыну з Ліды, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням

Nashaniva.com